Паважаныя госці афіцыйнага сайта
ДУА "Дзіцячы сад № 333 г. Мінска",
мы рады вітаць вас на старонках інтэрнэт-рэсурсу нашай установы
 |
Дашкольнае дзяцінства - найважнейшы перыяд развіцця чалавека, менавіта таму мы разумеем, як важна для вас валодаць інфармацыяй, якая тычыцца знаходжання вашага дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Мы прытрымліваемся прынцыпу адкрытасці і ўзаемадаверу. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб нашай установе. Зможаце пазнаёміцца з педагагічным калектывам.
Мы гатовыя да канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва!
C павагай, Наталля Генадзьеўна Гаравая
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 333 г. Мінска " функцыянуе з 1976 года
Рэжым працы 12 гадзін: з 7.00 да 19.00
Ва ўстанове працуе 8 груп: дзве першыя малодшыя для дзяцей з 2-х да 3-х гадоў, 3 групы дашкольнага ўзросту, 3 спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.
Ва ўстанове функцыянуюць:
- сярэдняя група для дзяцей дашкольнага ўзросту з 4 да 5 гадоў, якая працуе па методыцы В. Зайцава;
- старэйшая беларуская група;
- першая малодшая група для дзяцей дашкольнага ўзросту з 2 да 3 гадоў, якая працуе па методыцы М. Мантэсоры;
- другая малодшая для дзяцей дашкольнага ўзросту з 3 да 4 гадоў, якая працуе па кірунку сэнсарнай інтэграцыі;
- старэйшая група для дзяцей дашкольнага ўзросту з 5 да 6 гадоў, якая працуе па кірунку легамайстравання

Створаны неабходныя ўмовы для развіцця дзіцяці:
- прасторныя светлыя групавыя памяшканні з асобнымі спальнямі;
- музычная зала;
- спартыўная зала;
- кабінеты настаўнікаў-дэфектолагаў у спецыяльных групах для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення;
- кабінет педагога-псіхолага з кутком рэлаксацыі;
- сенсарны пакой; легокомната;
- пакой бяспекі;
- міні-музей "Гісторыя беларускай лялькі";
- пакой "Спадчына";
- пакой прасторавай арыентоўкі;
- цэнтр дзіцячых ініцыятыў (пакой для дадатковых адукацыйных паслуг)
Галоўныя педагагічныя задачы:
- далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
- забеспячэнне псіхалагічнага камфорту для знаходжання выхаванцаў і супрацоўнікаў;
- развіццё творчага патэнцыялу і здольнасцяў кожнага дзіцяці;
- узаемадзеянне з законнымі прадстаўнікамі па ўмацаванні здароўя дзяцей, фарміраванні здаровага ладу жыцця
Нашы запаведзі:
- "Падары дзіцяці здароўе!"
- "Умей любіць кожнага дзіцяці, бо кожнае дзіця ўнікальнае!"
- "Не лішай дзіцяці права заставацца дзіцем!"
Ва ўстанове праводзяцца:
Фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы:
- ранішняя гімнастыка;
- фізкультурныя заняткі;
- фізкультхвілінкі;
- віды загартоўвання згодна вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі;
- спартыўныя святы, вольны час,
- Дні здароўя і інш.;
- рухомыя гульні на шпацырах,
- самастойная рухальная актыўнасць пасля сну.
Карэкцыйна-кампенсавальныя мерапрыемствы:
- карэкцыйна-педагагічная дапамога;
- псіхалагічная карэкцыя эмацыйнага стану дзіцяці
Арганізацыйныя мерапрыемствы (па ўзаемадзеянні з навакольным соцыумам):
- Дні адчыненых дзвярэй;
- бацькоўскія сходы,
- кансультацыі;
- сумесныя мерапрыемствы (святы і забавы);
- спектаклі, канцэрты і інш.;
- творчыя выставы, агляды-конкурсы і інш.