Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Я мову родную люблю

Я  мову родную люблю
(Кансультацыя для бацькоў дашкольнікаў)

Нехта ад мовы сваёй адракаецца…
Прыкладу ты з яго толькі не браў!
Ён пашкадуе яшчэ і пакаецца,
Ён зразумее: сябе абакраў…

Нельга вучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца
і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. Для гэтага неабходна спалучаць
разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а
падштурхоўвалі да свядомага жадання пазнаёміцца з роднай мовай, мінулым укладам жыцця беларусаў.

Дзеці старэйшага ўзросту ўжо здольныя да ўспрымання твораў розных
жанраў. Асабліва іх цікавяць чароўныя казкі, легенды, паданні. Чытаць
мастацкія творы пажадана штодзённа. Бацькі не павінны парушаць гэтыя
правілы і ў дні адпачынку. Пасля расказвання або чытання мастацкага твора дарослы можа выкарыстоўваць наступныя прыёмы: змястоўныя зносіны па сутнасці твора, разглядванне іюстрацый да твора, слоўныя замалёўкі, паўторнае чытанне ўрыўкаў тэсту, пераказ твора, або аднаго з эпізодаў твора і інш.
Знаёмства дзяцей з месцам, дзе яны жывуць, узбагачае іх веды,
развівае цікаўнасць, садзейнічае выхаванню пачуцця гонару за родныя
мясціны, за нашу Радзіму – Беларусь. Дзеці ўсведамляюць, што наша вёска, лес, рачулка - частка Радзімы і яна непаўторная па сваёй прыгажосці.
Толькі з дапамогай дарослых нашы дзеці засвояць нашу родную беларускую мову, назву краіны – Рэспубліка Беларуь, ну а мы ўсе - беларусы!

Раздзелы сайта